:

Аб 80-й гадавіне трагедыі Хатыні

22.03.2023 г.

Хатынь — не проста старонка вайны, гэта сімвал найвялікшай трагедыі, боль беларускага народа. У гэты дзень 80 гадоў таму — 22 сакавіка 1943 г. — на Зямлі не стала Хатыні. Была спалена дашчэнту чарговая ветлая беларуская вёсачка. Ад рук карнікаў загінулі амаль усе яе жыхары: 149 чалавек, з якіх 75 — дзеці.

Трагедыя Хатыні — адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да насельніцтва Беларусі. Хатынь увасабляе звыш 9 000 сёл і вёсак Беларусі, многія з якіх былі спалены разам з людзьмі і ўжо ніколі не адрадзіліся.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці