:

Аб Днях Віцебскай вобласці на ЭКСПА-2020

4 кастрычніка ў адпаведнасці з Планам мерапрыемстваў павільёна Рэспублікі Беларусь прайшлі Дні Віцебскай вобласці.

Дэлегацыю Віцебскай вобласці на ЭКСПА-2020 прадстаўлялі намеснік старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Мацкевіч, прадстаўнікі вядучых прадпрыемстваў Віцебскай вобласці ў сферах харчовай і лёгкай прамысловасці, нафтахімічнай, турыстычнай галіны, інфармацыйных тэхналогій, а таксама СЭЗ «Віцебск». У мерапрыемстве таксама прыняў удзел Генконсул Рэспублікі Беларусь у Дубаі Яўген Лазараў.

Дэлегацыя Віцебскай вобласці зрабіла шэраг прэзентацый, прысвечаных гандлёва-эканамічнаму, інвестыцыйнаму патэнцыялу вобласці, магчымасцям у галіне турызму і аздараўлення. На пляцоўцы беларускага павільёна таксама прайшлі перамовы з эмірацкімі гандлёвымі партнёрамі, падчас якіх абмяркоўвалася супрацоўніцтва ў сферы арганізацыі турызму ў Беларусь, паставак малочнай прадукцыі ў ААЭ, іншыя краіны рэгіёну сумесных праектаў у нафтахімічнай галіне.

Дипмиссии Беларуси за рубежом

Все дипмисии Сайт МИД
Перейти